Разам з маладой жонкай Валей мы чакалі майго сябрука, радавога Алеся Беляцкага, які атрымаў кароткачасовы адпачынак ды кіраваўся з далекага Уралу ў Гомель. Рыхтавалася да сустрэчы і ягоная сяброўка, студэнтка гістфака Наталля. Тады, у 1985 годзе, скончылася наша сямейнае баздянне па кватэрах. Прафкам гомельскааг універсітэта выдзеліў нам з жонкай пакойчык у інтернаце кватэрнага тыпу, паколькі Валя давучвалася на стацыянары філалагічнага факультэту. Жылі не надта багата, таму і раздічвалі старанна, што прыгатваць ды падаць на стол, каб даўкачаканая сустрэча выглядала на свята...
Творческая мастерская «BARBAROSSA»: barbarossa18@mail.ru