Недзе паміж Фінскім залівам і Ладагай. Суворая зіма 1982 года. Савецкае войска.
Мароз 34 ніжэй за нуль. Я, малады і прыгожы, як вецер, — начальнік начной змены качагараў. Галоўны, так бы мовіць, Люцыпар у гэтай гнілой балоцістай мясцовасці. На двары кацельнай — агромністыя горы вугалю, які прамерз так, што і дынамітам яго не раструшчыць. Але ж мы, салдаты, ломікамі яго крышым, пакрысе, па камячку, па жменьцы.
Каб накарміць 5-6 ненажэрных катлоў, на змену патрэбна было тоны дзве-тры вугалю. Распараныя, у драным замурзаныным споднім, перыядычна выскокваем па чарзе на мароз і дзяўбем, не адчуваючы сырой карэльскай халадэчы.
Праз пару гадзінаў запас на змену падрыхтаваны.
Творческая мастерская «BARBAROSSA»: barbarossa18@mail.ru